Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2022, 16:57

У Румыніі з-за антырасійскіх санкцый работнікі завода засталіся без зарплат

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У румынскім горадзе Рэшыца амаль 800 работнікаў прадпрыемства TMK-Artrom пачалі акцыю пратэсту з-за нявыплат зарплат. Рахункі кампаніі заблакіраваны з-за антырасійскіх санкцый. Аб гэтым паведаміў румынскі тэлеканал Stirile.TV.

Кампанія TMK-Artrom належыць расійскай Трубнай металургічнай кампаніі (ТМК). У яе ёсць два прадпрыемствы ў Румыніі. Банкаўскія рахункі прадпрыемстваў былі заблакіраваны 14 сакавіка, а зарплаты павінны былі быць выплачаны 15 сакавіка.

Як піша ТАСС, на пасяджэнні ўрада Румыніі 23 сакавіка было вырашана, што работнікі кампаніі будуць лічыцца ў стане тэхнічнага беспрацоўя, гэта значыць атрымліваць частку зарплаты. Члены мясцовага прафсаюза не згодны з гэтым рашэннем - яны сцвярджаюць, што прадпрыемствы TMK у Чэхіі і Германіі прадаўжаюць працаваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі