ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2023, 11:13

У РФ прагназуюць, што юань у бліжэйшыя 10 гадоў заменіць долар ЗША як рэзервовую валюту

Фота Unsplash
Фота Unsplash

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная валюта КНР у бліжэйшыя 10 гадоў можа выцесніць амерыканскі долар і стаць галоўнай рэзервовай валютай у свеце. З такім прагнозам выступіў кіраўнік расійскага банка ВТБ Андрэй Косцін у час Расійска-кітайскага бізнес-форуму, паведамляе ТАСС.

Косцін адзначыў, што кітайская эканоміка цяпер з'яўляецца другой у свеце. Аднак у хуткім часе яна стане першай. Ужо сёння ёсць прычыны меркаваць, што на працягу наступных 10 гадоў кітайскі юань прыйдзе на змену долару ЗША ў якасці асноўнай рэзервовай валюты ў свеце.

Косцін таксама адзначыў, што Расія і Кітай актыўна пераходзяць на ўзаемаразлікі ў нацыянальных валютах. Так, ва ўзаемным гандлі паміж краінамі звыш 70 працэнтаў разлікаў ажыццяўляюцца за кошт юаняў і расійскіх рублёў. Кіраўнік ВТБ таксама лічыць неабходным як мага хутчэй пачаць выкарыстоўваць лічбавы юань і лічбавы рубель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі