Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2020, 12:26

У РФ другі дзень запар колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 расце менш як на 9 тыс.

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць тых, хто заразіўся новай каранавіруснай інфекцыяй, у Расіі вырасла за апошнія суткі на 8849 - да 317 554. Аб гэтым паведамілі ТАСС у аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі.

20 мая штаб паведамляеў аб 8764 выяўленых выпадках.

Колькасць ахвяр каранавіруснай інфекцыі ў Расіі дасягнула 3099, павялічыўшыся за суткі на 127.

Новыя 2913 выпадкаў заражэння каранавірусам зафіксаваны ў Маскве, усяго ў расійскай сталіцы - 155 219 заражаных. Колькасць выпісаных за суткі пацыентаў у Маскве другі дзень запар перавышае колькасць выяўленых выпадкаў, 21 мая выпісаны 3746 чалавек.

Агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце перасягнула 5 млн. Найбольшая колькасць выпадкаў заражэння зафіксавана ў ЗША, на якія прыпадае каля трэці ўсіх інфіцыраваных - больш за 1,5 млн чалавек. На другім месцы Расія. На трэцяе месца па абсалютнай колькасці тых, хто заразіўся, выйшла Бразілія, там 293 тыс. інфіцыраваных. З моманту ўспышкі ў свеце памерла 328 тыс. чалавек, выздаравелі 1,9 млн.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі