Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2020, 15:19

У Рэспубліцы Карэя пацвердзілі першае заражэнне каранавірусам новага тыпу

20 студзеня, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. Рэспубліка Карэя пацвердзіла першае заражэнне пнеўманіяй, выкліканай новым тыпам каранавіруса, паведамілі ў Карэйскім цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Першым пацверджаным выпадкам захворвання стала жыхарка Кітая, якая прыляцела ў міжнародны паўднёвакарэйскі аэрапорт Інчхон з Уханя. Пры каранцінным аглядзе ў жанчыны былі зафіксаваны высокая тэмпература і іншыя сімптомы хваробы. У далейшым быў атрыманы станоўчы рэзультат тэста на наяўнасць віруса. Пацыентка ізалявана і праходзіць курс лячэння ў шпіталі Інчхона.

Улады Кітая 31 снежня інфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя аб успышцы невядомай пнеўманіі ва Ухані. 7 студзеня кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV.

Паводле апошніх даных, агульная колькасць заражаных ва Ухані дасягнула 198 чалавек. На гэты час зафіксаваны тры смяротныя зыходы. Першыя выпадкі заражэння каранавірусам былі зафіксаваны ў Тайландзе і Японіі. У Сінгапуры з падазрэннем на пнеўманію новага тыпу шпіталізавалі пяць чалавек, аднак іх дыягназ пакуль не пацверджаны. СААЗ заклікала краіны весці пільны эпідэміялагічны маніторынг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі