Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 кастрычніка 2019, 11:00

У Рэспубліцы Карэя 6 чалавек загінулі з-за тайфуну "Мітаг"

3 кастрычніка, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. Шэсць чалавек загінулі і не менш як чатыры прапалі без вестак пасля абрушэння тайфуну "Мітаг" на паўднёвыя і ўсходнія раёны Рэспублікі Карэя.

Асноўнымі прычынамі гібелі людзей сталі разлівы рэк і выкліканыя апоўзнямі абрушэнні будынкаў.

Згодна з паведамленнямі мясцовых улад, колькасць ахвяр можа ўзрасці, паколькі чатыры чалавекі, якія лічацца прапаўшымі без вестак, верагодней за ўсё, загінулі пры сыходзе апоўзня ў горадзе Бусане на поўдні краіны. Больш як 1,5 тыс. чалавек па паўднёвым востраве Чэджу і ў некаторых паўднёва-ўсходніх раёнах Рэспублікі Карэя былі эвакуіраваны ў аварыйныя прыстанішчы. Таксама паведамляецца пра некалькі параненых у выніку разгулу стыхіі.

Паводле даных Карэйскага метэаралагічнага ўпраўлення (КМУ), тайфун "Мітаг", які суправаджаецца моцнымі ліўнямі і вятрамі, дасягнуў узбярэжжа невялікай паўднёва-заходняй рыбалоўнай акругі Хенам вечарам 2 кастрычніка. Раней паведамлялася, што з-за набліжэння тайфуну з кітайскай правінцыі Фуцзянь эвакуіравалі больш за 20 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі