Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 чэрвеня 2021, 09:22

У Разані пры пажары ў рэанімацыі загінулі тры чалавекі

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры чалавекі загінулі, восем выратаваны і шпіталізаваны, яшчэ 35 эвакуіраваны ў выніку пажару ў рэанімацыі ў бальніцы імя М.А.Сямашкі ў Разані (Расія), паведамляе ТАСС.

Паводле даных МНС па Разанскай вобласці, інфармацыя аб узгаранні ў абласной клінічнай бальніцы паступіла сёння ў 3:36. Загінулыя знаходзіліся ў рэанімацыйным аддзяленні з-за ўскладненняў пасля заражэння каранавірусам.

Моцнае задымленне і асаблівасці пабудовы ўскладнялі тушэнне пажару. Да яго ліквідацыі прыцягваліся 60 чалавек і 19 адзінак тэхнікі.

Прычына здарэння ўстанаўліваецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі