ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 красавіка 2023, 09:19

У расійскім МЗС заявілі аб кратным росце рызык узброенага сутыкнення з НАТА

Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко лічыць, што рызыкі ваеннага сутыкнення сіл Расіі і НАТА ўзрастаюць. Такую заяву ён зрабіў у інтэрв'ю "Известиям".

На думку дыпламата, павелічэнне рызык усведамляюць усе. У якасці прыкладу ён звярнуў увагу на сітуацыю ў Балтыйскім рэгіёне, які са спакойнай вобласці дзякуючы агульным намаганням НАТА быў ператвораны ў "зону ваеннага саперніцтва". Аляксандр Грушко падкрэсліў, што Паўночнаатлантычны альянс не прыняў ні адну з прапаноў Расіі па нармалізацыі сітуацыі ў Балтыйскім моры.

Намеснік кіраўніка МЗС адзначыў: у выніку ўступлення Фінляндыі ў НАТА лінія судакранання паміж РФ і альянсам становіцца большай на 1200 км. І гэта "кратна павялічвае рызыкі сутыкнення".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі