Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 красавіка 2021, 11:45

У Расіі зарэгістравалі першы экспрэс-тэст для прышчэпленых ад COVID-19

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнт "Сколкава" кампанія "Рапід БІЯ" сумесна з кампаніяй "Авівір" зарэгістравала першы ў Расіі экспрэс-тэст для выяўлення віруснейтралізуючых антыцелаў пасля вакцынацыі ад каранавіруса, паведамляе РБК.

Паводле даных распрацоўшчыкаў, для тэсту неабходна кропля крыві. Рэзультат вызначыцца праз 15 мінут, яго дакладнасць - 96 працэнтаў.

Прайсці тэсціраванне можна самастойна ў хатніх умовах. У камплект з тэстам уваходзяць: спіртавая сурвэтка, стэрыльны ланцэт, піпеткі для пераносу біяўзору.

Тэст карысны як перад вакцынацыяй, так і пасля для кантролю за ўтварэннем устойлівага імуннага адказу. Экспрэс-тэст таксама ўлоўлівае ўстойлівыя антыцелы IgG, што ўзніклі пасля хваробы.

У снежні генеральны дырэктар цэнтра "Вектар" Рынат Максютаў паведаміў, што арганізацыя распрацавала экспрэс-тэст-сістэму, дзякуючы якой можна выявіць антыцелы да каранавіруса ў тых, хто ўжо прышчапіўся супраць інфекцыі. Аднак гэты экспрэс-тэст пакуль не быў зарэгістраваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі