Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2021, 13:04

У Расіі за суткі выявілі 8406 выпадкаў заражэння каранавірусам

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі ўзрасла за суткі на 8406. Агульная колькасць інфіцыраваных у краіне дасягнула 5 009 911, паведамляе ТАСС са спасылкай на федэральны аператыўны штаб па барацьбе з новай інфекцыяй.

У адносным выражэнні прырост новых выпадкаў склаў 0,17 працэнта.

Колькасць вылечаных пасля каранавіруса расіян узрасла за суткі на 6450. Усяго ўжо выздаравелі 4 624 212 чалавек. Доля выпісаных пацыентаў засталася на ўзроўні 92,3 працэнта ад агульнай колькасці інфіцыраваных.

Колькасць смяротных зыходаў з-за каранавіруса у Расіі за суткі павялічылася на 319 супраць 357 на дзень раней. Усяго ад інфекцыі памёр 118 801 пацыент. Умоўная смяротнасць (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) засталася на ўзроўні 2,37 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі