Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2021, 14:33

У Расіі за суткі выявілі 8277 выпадкаў заражэння COVID-19

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі за суткі ўзрасла на 8277, гэта мінімальны паказчык з 29 верасня, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам.

Агульная колькасць інфіцыраваных у Расіі дасягнула 4 536 820. Колькасць вылечаных пасля каранавіруса расіян узрасла за суткі на 9588. Усяго выздаравелі 4 155 996 чалавек. Доля вылечаных, паводле даных штаба, вырасла да 91,6 працэнта ад агульнай колькасці інфіцыраваных.

Колькасць смяротных выпадкаў павялічылася на 409 супраць 293 на дзень раней. Усяго ад інфекцыі памерлі 98 442 пацыенты. Умоўная лятальнасць захворвання (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) засталася на ўзроўні 2,17 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі