Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 жніўня 2020, 11:58

У Расіі за суткі выявілі 5057 заражаных COVID-19

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выяўленых за суткі выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі склала 5057, агульная колькасць заражаных дасягнула 907 758. Аб гэтым паведамілі ТАСС у аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі.

Колькасць вылечаных пацыентаў у Расіі, у якіх дыягнаставалі COVID-19, павялічылася за суткі на 6098. Згодна з данымі штаба, усяго выздаравелі 716 396 чалавек, што складае 78,9 працэнта ад агульнай колькасці заражаных у РФ.

Колькасць смяротных выпадкаў з-за каранавіруса павялічылася ў Расіі за суткі на 124, усяго памерлі 15 384 пацыенты. Доля памерлых складае 1,69 працэнта ад агульнай колькасці заражаных у краіне.

Паводле даных Reuters, колькасць заражаных COVID-19 у свеце павялічылася да 20,62 млн, з моманту ўспышкі памерлі 748 тыс. чалавек. Больш за ўсё заражаных зафіксавана ў ЗША (5,216 млн), на другім месцы Бразілія (3,164 млн), на трэцім - Індыя (2,329 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі