Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2021, 13:57

У Расіі за суткі выявілі 36 818 выпадкаў заражэння COVID-19 - мінімум з 27 кастрычніка

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі ўзрасла за суткі на 36818 – да 9145912. Гэта мінімум з 27 кастрычніка, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб па барацьбе з захворваннем.

У адносным выражэнні прырост колькасці хворых склаў 0,4 працэнта.

Колькасць расіян, якія вылечыліся пасля каранавіруса, узрасла за суткі на 34161 – да 7846448. Доля выпісаных пацыентаў, паводле даных штаба, складае 85,8 працэнта ад агульнай колькасці заражаных.

Колькасць смяротных зыходаў з-за каранавіруса ў Расіі ўзрасла за суткі на 1240 супраць 1211 на дзень раней - да 257837. Умоўная смяротнасць (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння пандэміі) засталася на ўзроўні 2,82 працэнта, вынікае з даных штаба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі