Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лютага 2021, 14:16

У Расіі за суткі выявілі 11 823 выпадкі заражэння COVID-19

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражэнняў каранавірусам у Расіі за суткі павялічылася на 11 823, што з'яўляецца мінімумам з 8 кастрычніка 2020 года. Агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 4 189 153. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на федэральны аператыўны штаб барацьбы з новай інфекцыяй.

У адносным выражэнні прырост новых выпадкаў склаў 0,3 працэнта.

Колькасць вылечаных пасля каранавіруса расіян павялічылася за суткі на 12 956. Усяго з пачатку пандэміі ўжо выздаравелі 3 739 344 чалавекі. Доля выпісаных пацыентаў вырасла да 89,3 працэнта ад агульнай колькасці інфіцыраваных.

Колькасць смяротных зыходаў з-за COVID-19 у Расіі за суткі павялічылася на 417 супраць 337 на дзень раней. Усяго ад інфекцыі памерлі 84 047 пацыентаў. Умоўная смяротнасць (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) склала 2,01 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі