Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 ліпеня 2020, 16:43

У Расіі за суткі COVID-19 заразіліся 6368 чалавек

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі павялічылася за суткі на 6368, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

Агульная колькасць заражаных дасягнула 694 230. За апошнія 12 дзён сутачная колькасць новых выпадкаў не перавышала 7 тыс.

Колькасць тых, хто паправіўся пасля небяспечнай хваробы, за суткі павялічылася на 9551 да 463 880. Паводле даных штаба, выздаравелі ўжо амаль 70 працэнтаў заражаных раней людзей.

Колькасць смяротных выпадкаў з-за каранавіруснай інфекцыі за суткі павялічылася на 198 да 10 494. На дзень раней штаб паведаміў аб 135 памерлых. Усяго з пачатку ўспышкі новага захворвання ў Расіі памерлі 1,51 працэнта заражаных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі