Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2021, 19:56

У Расіі з-за каранавіруса за суткі памерлі 546 чалавек - максімум з 11 лютага

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць смяротных зыходаў з-за каранавіруса ў Расіі за суткі ўзрасла на 546 супраць 440 на дзень раней і аказалася максімальнай з 11 лютага. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на федэральны аператыўны штаб па барацьбе з новай інфекцыяй.

Усяго з-за захворвання, паводле даных штаба, у краіне памерла 130 347 чалавек. Умоўная смяротнасць ад інфекцыі (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) павялічылася да ўзроўню 2,44 працэнта.

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі ўзрасла за суткі на 16 715 супраць 17 378 на дзень раней, да 5 350 919. У адносным выражэнні прырост колькасці хворых склаў 0,31 працэнта.

Па-ранейшаму складаная эпідэміялагічная сітуацыя назіраецца ў Маскве. За суткі ў горадзе выявілі 6555 выпадкаў заражэння супраць 7584 на дзень раней, у адносным выражэнні прырост склаў 0,5 працэнта. З пачатку пандэміі ў сталіцы заразіліся 1 300 709 чалавек.

Колькасць смяротных заходаў з-за каранавіруса ў Маскве за суткі ўзрасла на 86, што стала максімумам з пачатку пандэміі. Усяго ў горадзе з пачатку пандэміі памерла 21 598, або 1,66 працэнта захварэўшых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі