Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2021, 19:20

У Расіі тэрмін дзеяння ПЛР-тэста скарацілі да 48 гадзін

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расспажыўнагляд скараціў тэрмін дзеяння адмоўнага ПЛР-тэста на каранавірус з 72 да 48 гадзін. Адпаведная пастанова галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача РФ апублікавана сёння на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе ТАСС.

"Тэрмін дзеяння адмоўнага рэзультату лабараторнага даследавання на COVID-19, праведзенага метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі, складае 48 гадзін ад часу рэзультату лабараторнага даследавання на COVID-19", - гаворыцца ў дакуменце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі