Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 верасня 2021, 14:47

У Расіі стварылі ўніверсальную тэст-сістэму, якая выяўляе COVID-19 у любым біяматэрыяле

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду распрацавалі тэст-сістэму для выяўлення РНК каранавіруса SARS-CoV-2 у любых біяматэрыялах чалавека, пішуць "Известия".

У інструкцыі да набору рэагентаў адзначана, што ён прызначаны для выяўлення колькасці вірусных часціц у макроце, бронхаальвеалярным лаважы, плазме крыві, фекаліях, рэктальных мазках і аўтапсійным матэрыяле, у той час як звычайны тэст выяўляе іх толькі ў мазках са слізістай абалонкі носа і ратаглоткі. Акрамя таго, з дапамогай тэста можна будзе вызначыць колькасць віруса, напрыклад, у канцэнтратах узораў вады або змываў з аб'ектаў.

Як расказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце інстытута Аляксандр Гарэлаў, гэта тэст-сістэма з'яўляецца адной з першых у свеце, якая працуе пры дапамозе палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР). Ён дадаў, што яна прызначана ў першую чаргу для выяўлення бессімптомных і маласімптомных заражаных у ачагах распаўсюджвання каранавіруса.

"Ахілесава пята пандэміі - гэта якраз людзі з малапрыкметнымі сімптомамі, якія, самі таго не падазраючы, становяцца заразнымі. Таму вельмі важна вызначыць колькасць вірусных часціц у біяматэрыялах: такім чынам мы зможам выявіць захворванне на ранніх стадыях", - растлумачыў Гарэлаў.

Новую тэст-сістэму можна прымяняць для дадатковага аналізу пры сумніўных рэзультатах першаснага тэста. Стандартны ПЛР-мазок у рэдкіх выпадках можа даваць памылковастаноўчы або памылковаадмоўны рэзультат. Акрамя таго, SARS-CoV-2 выдзяляецца ў чалавечым арганізме цыклічна, і ёсць перыяды, калі ў мазку з насаглоткі ён папросту не вызначаецца, таму выявіць патаген можна або па крыві, або па макроце, або па фекальных масах.

"Мы ведаем фазнасць выдзялення віруса: спачатку ён трапляе ў верхнія дыхальныя шляхі, і затым, калі развіваецца пнеўманія, ён выдзяляецца толькі з макроты. Потым жа зноў выдзяляецца з верхніх дыхальных шляхоў і працягла - праз страўнікава-кішачны тракт", - адзначыў Гарэлаў. Як дадаў эксперт, вынік тэста можна атрымаць на працягу шасці гадзін, акрамя таго, сістэма таксама дасць магчымасць вызначыць, на якой стадыі захворванне.

Новы набор рэагентаў ужо зарэгістраваны Расздраўнаглядам і пачаў прымяняцца ў клінічнай і эпідэміялагічнай практыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі