Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 красавіка 2021, 10:38

У Расіі стварылі тэхналогію абнаўлення вакцыны пры мутацыі каранавіруса

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты Цэнтра імя Гамалеі распрацавалі тэхналогію, якая дае магчымасць абнавіць вакцыну ад COVID-19 на працягу двух дзён, калі вірус будзе муціраваць. Аб гэтым расказаў дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург, паведамляюць "Известия".

Паводле яго слоў, у цэнтры цяпер працуюць над дзвюма тэхналогіямі, адна з якіх ужо распрацавана. "Гэта тая ж тэхналогія на аснове адэнавірусных вектараў, дзе па паслядоўнасці спайк-бялку са змененай першаснай структурай літаральна на працягу сутак сінтэзуецца новая паслядоўнасць, і на наступныя суткі яна ўстаўляецца ўжо ў выкарыстаны вектар, і практычна ў вас генна-інжынерная канструкцыя, якая дае магчымасць яе выкарыстоўваць у якасці вакцынавага прэпарату, гатова", - рпастлумачыў Аляксандр Гінцбург.

Са з'яўленнем гэтай тэхналогіі паўстане пытанне регуляторыкі, гэта значыць неабходнасці правядзення ўсіх фаз выпрабаванняў новай вакцыны, адзначыў Гінцбург. На сённяшні дзень гэта пытанне абмяркоўваецца. Ён звярнуў увагу, што ў сусветнай практыцы ёсць прыклады, калі прэпарат дазваляецца правяраць на абмежаванай выбарцы да 100 чалавек. "Калі ён дае такі ж адэкватны ахоўны эфект, але ўжо супраць новага штаму, запускаць яго адразу ж можна ў масавую вытворчасць. Спадзяюся, у бліжэйшы час аналагічныя акты будуць прыняты і ў нас", - расказаў ён.

Гінцбург таксама адзначыў, што пострэгістрацыйныя даследаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V" завершацца да сярэдзіны чэрвеня. Пасля гэтага эксперты Міністэрства аховы здароўя прымуць рашэнне аб яе пастаяннай рэгістрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі