Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лютага 2021, 09:25

У Расіі распрацавалі першую ў свеце тэст-сістэму для выяўлення брытанскага штама COVID-19

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральны навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі Расспажыўнагляду распрацаваў і зарэгістраваў першую ў свеце тэст-сістэму для выяўлення брытанскага штама COVID-19. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на ведамства.

"Новая тэст-сістэма хутка выяўляе наяўнасць менавіта мутантнага штама, што рэалізавана за кошт асаблівага падбору алігануклеатыдаў для эфектыўнай ампліфікацыі брытанскай мутацыі, і разлічана на максімальную канцэнтрацыю віруса. Гэта дае магчымасць пазбегнуць ілжэдадатных вынікаў пры выяўленні мутацыі для узораў з вельмі высокай віруснай нагрузкай", - гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што набор рэагентаў паспяхова прайшоў клінічныя выпрабаванні і зарэгістраваны для выкарыстання ў Расіі, а таксама мае высокую дакладнасць, што даказана выпрабаваннямі на клінічных узорах з пацверджанай мутацыяй.

"Новую тэхналогію можна выкарыстоўваць для распрацоўкі рэагентаў па выяўленні любых іншых мутацый SARS-CoV-2, а таксама іншых інфекцыйных узбуджальнікаў, дзе патрэбна хуткае масавае тэсціраванне (пандэмічныя інфекцыі)", - паведамляе ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі