Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2018, 18:07

У Расіі прапануюць увесці вялікі штраф за небяспечнае кіраванне аўтамабілем

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя МУС Расіі распрацавала законапраект, што ўводзіць штраф за небяспечнае ваджэнне ў памеры 5 тыс. расійскіх рублёў (каля Br160). Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Распрацаваны законапраект, што прадугледжвае змяненні ў КоАП РФ у частцы ўстанаўлення адміністрацыйнай адказнасці за небяспечнае кіраванне аўтамабілем, забарона на якое ў 2016 годзе была ўведзена ў ПДР. Магчымая адміністрацыйная адказнасць - штраф у памеры 5 тыс. рублёў", - сказаў кіраўнік Дзяржаўтаінспекцыі Міхаіл Чэрнікаў.

Ён адзначыў, што таксама ў Дзярждуму ўнесены распрацаваныя іншымі ведамствамі законапраекты, якія закранаюць пытанні бяспекі дарожнага руху. "Напрыклад, гэта законапраект, распрацаваны Мінтрансам, аб узмацненні адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл руху праз чыгуначныя пуці: прапануецца павялічыць штраф за парушэнне да 5 тыс. рублёў", - сказаў Міхаіл Чэрнікаў. Акрамя таго, Мінтранс распрацаваў праект закона, які датычыцца ўстанаўлення адказнасці перавозчыка за парушэнне рэжыму працы і адпачынку вадзіцеляў.

Кіраўнік Дзяржаўтаінспекцыі адзначыў, што ў Расіі цяпер сумесна з іншымі міністэрствамі і ведамствамі ствараецца механізм, які будзе працаваць на тое, каб да 2024 года смяротнасць ад ДТЗ знізілася ў 3,5 раза. Меры распрацоўваюцца ў рамках работы над нацыянальным праектам "Бяспечныя і якасныя аўтамабільныя дарогі" і Стратэгіяй бяспекі.

У катэгорыю небяспечнага кіравання аўтамабілем уваходзяць манеўры: адмова ўступіць дарогу транспартнаму сродку, які мае пераважнае права руху; незахаванне бяспечнай дыстанцыі да транспартнага сродку, што рухаецца наперадзе; незахаванне бакавога інтэрвалу; перастраенне пры інтэнсіўным руху, калі ўсе палосы руху заняты; рэзкае тармажэнне, калі яно не патрабуецца для прадухілення ДТЗ і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі