Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 кастрычніка 2018, 14:04

У Расіі плануюць адмяніць забарону на продаж алкаголю на АЗС з-за неэфектыўнасці

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Расіі плануюць адмяніць забарону на продаж алкаголю на аўтазапраўках, паведамляе ТАСС.

Прапрацаваць пытанне аб магчымасці продажу алкаголю на АЗС даручыў віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Казак.

Раней расійская газета "Ведомости" са спасылкай на крыніцы паведаміла, што рашэнне аб вяртанні гандлю слабым алкаголем на запраўках было прынята на праведзенай у верасні ў Дзмітрыя Казака нарадзе.

Праект паправак у закон аб рэгуляванні алкагольнага рынку, што дазваляе продаж алкаголю мацункам да 16,5 працэнта на АЗС, унёс член Савета Федэрацыі ад Астраханскай вобласці ў Дзярждуму ў студзені 2017 года. У абгрунтаванне прапаноў ён гаварыў, што "ўведзеная ў 2011 годзе забарона гандлю алкаголем на АЗС неэфектыўна: сувязі паміж ужываннем алкаголю і магчымасцю купіць яго на запраўцы няма - алкаголь можна набыць і ў звычайных магазінах, якія часта знаходзяцца паблізу АЗС".

Прыводзіліся даныя, што колькасць аварый з удзелам нецвярозых вадзіцеляў пасля забароны не зменшылася: у 2010 годзе было 11 тыс. 800 такіх ДТЗ, а ў 2015 годзе - 16 тыс. Пры гэтым уладальнікі АЗС, на думку сенатара, пацярпелі з-за росту выдаткаў, пасля забароны на гандаль алкаголем утрымліваць магазіны пры аўтазапраўках стала нявыгадна, некаторыя былі закрыты.

Закон, які забараняе продаж алкагольнай прадукцыі на аўтазаправачных станцыях, ва ўсіх відах грамадскага транспарту і на прыпынках, на аптовых і рознічных рынках, на вакзалах і ў аэрапортах (за выключэннем магазінаў бяспошліннага гандлю), на ваеннх аб'ектах і ў месцах масавага скопішча грамадзян, быў прыняты ў Расіі ў 2011 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі