Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 сакавіка 2020, 13:34

У Расіі пацверджаны сёмы выпадак каранавіруса

5 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сёмы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыі выяўлены ў Расіі. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіў расійскі аператыўны штаб па папярэджанні і барацьбе з гэтай інфекцыяй, паведамляе БЕЛТА.

"5 сакавіка пацверджаны завозны з Італіі выпадак захворвання на новую каранавірусную інфекцыю COVID-2019 у грамадзяніна Італьянскай Рэспублікі", - гаворыцца ў паведамленні штаба. Эпідэміялагічнае расследаванне ўстанавіла, што італьянец прыбыў у Расію 29 лютага. 2 сакавіка з сімптомамі ВРВІ ён звярнуўся па медыцынскую дапамогу. "Захворванне працякае ў лёгкай клінічнай форме, праводзіцца сімптаматычная тэрапія. Стан пацыента здавальняючы", - падкрэслілі ў штабе. Пад медыцынскім наглядам знаходзяцца таксама асобы, якія з ім кантактавалі.

Раней у Расіі былі выяўлены два грамадзяніны Кітая з захворваннем на каранавірус. Пасля праходжання лячэння яны выздаравелі. Акрамя таго, каранавірус выяўлены ў траіх расіян, дастаўленых на каранцін у Казань з Японіі з турыстычнага лайнера Diamond Princess. 2 сакавіка была пацверджана наяўнасць каранавіруса ў расіяніна, які вярнуўся з Італіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі