Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лютага 2021, 12:58

У Расіі колькасць выздаравеўшых пасля COVID-19 ужо 10 дзён перавышае колькасць новых інфіцыраваных

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі за суткі ўзрасла на 16 714, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам.

Агульная колькасць інфіцыраваных у краіне дасягнула 3 917 918.

Колькасць вылечаных пасля каранавіруса расіян узрасла за суткі на 24 546. Усяго ўжо выздаравелі 3 389 913. Колькасць выздаравеўшых пацыентаў перавышае колькасць новых выпадкаў заражэння ў краіне ўжо дзесяць дзён запар.

Доля вылечаных, паводле даных штаба, вырасла да 86,5 працэнта ад агульнай колькасці інфіцыраваных.

Колькасць смяротных выпадкаў узрасла на 521 супраць 526 на дзень раней. Усяго ад інфекцыі памерлі 75 205 пацыентаў.

Умоўная лятальнасць захворвання (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) засталася на ўзроўні 1,92 працэнта, вынікае з даных штаба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі