Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2020, 09:25

У Расіі хутка пачнуцца клінічныя даследаванні вакцыны супраць каранавіруса

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Расіі дало дазвол на правядзенне клінічных даследаванняў вакцыны супраць каранавіруса, якая была распрацавана Федэральным навуковым цэнтрам даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя М.П.Чумакова Расійскай акадэміі навук, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У даследаваннях, якія пачнуцца ў бліжэйшы час у Кіраве, Санкт-Пецярбургу і Новасібірску, прымуць удзел больш за 3 тыс. добраахвотнікаў. Гэта будзе адпавядаць патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і міжнародных рэгулятараў, што дасць магчымасць забяспечыць даследаванні дакладным аб'ёмам навуковых даных.

Добраахвотнікі атрымаюць усю інфармацыю пра магчымую карысць, рызыкі і нязручнасці, звязаныя з удзелам у даследаваннях. Пасля вакцынацыі грамадзяне будуць знаходзіцца ў ізаляцыі ва ўмовах стацыянара на працягу 16 дзён, іх стан будзе пад пастаянным кантролем урачоў. Плануецца, што клінічныя выпрабаванні будуць завершаны ў лістападзе бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі