ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 верасня 2021, 17:27

У Расіі больш за 92 працэнты шпіталізаваных з COVID-19 не прышчэплены

Фота з архіва
Фота з архіва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка заявіў, што большасць пацыентаў, шпіталізаваных з каранавірусам, не зрабілі прышчэпку, паведамляе ТАСС.

"Больш за 92 працэнты паступаючых пацыентаў у кавідныя шпіталі - гэта пацыенты невакцынаваныя", - сказаў ён.

Міхаіл Мурашка таксама адзначыў, што прайшоўшыя вакцынацыю людзі не трапляюць у рэанімацыю і, як правіла, хвароба ў іх праходзіць у лёгкай форме.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Расіі падкрэсліў, што калі раней гаварылася аб тым, што каранавірусная інфекцыя найбольш небяспечная для асоб старэйшых за 60 гадоў, то сёння ў групу рызыкі таксама трапляе моладзь і цяжарныя жанчыны. "Таму самы прамы і хуткі шлях менавіта да абрыву распаўсюджвання інфекцыйнага працэсу, каб знізіць колькасць не толькі хворых, але і атрымаўшых цяжкія ўскладненні, колькасць памерлых, гэта, вядома ж, толькі вакцынацыя", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі