
Фота прэс-цэнтра МУС ПМР/ТАСС
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Прыднястроўі ўвялі крытычны (чырвоны) узровень тэрарыстычнай небяспекі тэрмінам на 15 дзён, паведамляе ТАСС.
Таксама аб'яўлена аб узмацненні мер бяспекі. На ўездах у гарады будуць устаноўлены блокпасты. У дзённы час можа выбарачна праводзіцца надгляд аўтамабіляў і грамадзян, а ноччу праверкі закрануць усіх, хто будзе ўязджаць у гарады. На ўзмоцнены рэжым нясення службы пераведзены сілавыя структуры.
Раней зламыснікі падарвалі антэны радыёцэнтра, які трансліраваў расійскае радыё. 25 красавіка з гранатамёта быў абстраляны будынак Міністэрства дзяржбяспекі. Мясцовыя ўлады назвалі гэтыя здарэнні тэрактамі.-0-