Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лютага 2022, 18:58

У Празе праходзіць акцыя пратэсту супраць антыкавідных абмежаванняў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чэшскай сталіцы сёння праходзіць акцыя пратэсту супраць абмежаванняў, уведзеных уладамі краіны ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19. Аб гэтым паведамляе чэшскі партал навін novinky.cz.

Акцыя праходзіць перад будынкам Палаты дэпутатаў у цэнтры Прагі. Удзел у мітынгу прымаюць некалькі соцень чалавек. Пратэстуючыя выступаюць супраць абавязковай вакцынацыі і іншых абмежаванняў, звязаных з COVID-19, паколькі лічаць іх неэфектыўнымі. Яны таксама патрабуюць спыніць націск на людзей, якія адмаўляюцца праходзіць вакцынацыю.

Пратэстуючыя прынеслі з сабой сцягі, свісткі і транспаранты. Акрамя таго, на плошчы ўстанавілі макеты шыбеніц з надпісамі "Эканоміка", "Адукацыя", якія сімвалізуюць уціск уладамі Чэхіі правоў чалавека ў перыяд пандэміі каранавіруса.

Паведамляецца, што ў ходзе акцыі адбыліся сутычкі мітынгуючых з паліцыяй, у выніку чаго было затрымана некалькі чалавек. Паводле папярэдніх даных, пацярпеў адзін паліцэйскі. Арганізатары акцыі паведамілі, што плануюць сёння ажыццявіць аўтапрабег па вуліцах сталіцы з удзелам 300 машын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі