ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2022, 16:04

У пошуках лепшага жыцця: першая смерць мігранта ў праліве Ла-Манш у гэтым годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праліве Ла-Манш патануў адзін мігрант, 30 былі выратаваны французскімі марскімі службамі. Гэта першая смерць бежанца на названым напрамку міграцыі ў бягучым годзе, піша выданне Le Figaro.

Паведамляецца, што лодка з мігрантамі накіроўвалася да берагоў Вялікабрытаніі, калі яе знайшлі выратавальныя службы каля берагоў Берка (Па-дэ-Кале). Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы 20-гадовы грамадзянін Судана.

У справаздачы марской прэфектуры Ла-Манша і Паўночнага мора за 2021 год паведамляецца аб 30 загінулых і 4 прапаўшых без вестак, у тым ліку і аб 27 мігрантах, якія загінулі 24 лістапада, што стала самай страшнай трагедыяй на гэтым міграцыйным маршруце.

Паводле даных брытанскага інфармацыйнага агенцтва РА, у 2021 годзе колькасць нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі перасекчы Ла-Манш на невялікіх лодках, дасягнула рэкорднага ўзроўню і склала больш за 28 тыс.

Парыж разам з Лонданам спрабуюць змагацца з нелегальнай міграцыяй і спробамі бежанцаў перасекчы на надзіманых або самаробных лодках пралівы Ла-Манш і Па-дэ-Кале, каб дабрацца да Вялікабрытаніі. Нягледзячы на намаганні ўлад, колькасць бежанцаў пастаянна расце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі