Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2020, 16:40

У Польшчы зарэгістраваны першы выпадак заражэння каранавірусам

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Польшчы пацверджаны першы выпадак інфіцыравання каранавірусам COVID-19. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі, паведамляе "Радыё Польшча".

Паводле слоў міністра, на каранавірус было праверана каля 560 чалавек, адна з проб дала станоўчы рэзультат. Вядома, што інфіцыраваны вярнуўся ў Польшчу з Германіі. Пацыент шпіталізаваны, цяпер ён адчувае сябе здавальняюча.

Людзі, якія кантактавалі з захварэўшым, знаходзяцца на каранціне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі