Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 ліпеня 2020, 15:47

У Польшчы забарону ўсынаўлення дзяцей аднаполымі парамі хочуць замацаваць у Канстытуцыі

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў праект паправак у Канстытуцыю краіны, якія выключаюць магчымасць усынаўлення дзяцей асобай, якая знаходзіцца ў аднаполым саюзе, паведамляе Польскае агенцтва друку.

Пасля падпісання праекта Анджэй Дуда адзначыў, што прынятае рашэнне аб забароне ўсынаўляць дзяцей аднаполымі парамі накіравана на падтрыманне польскіх сем'яў, абарону дзяцей і прызначана садзейнічаць развіццю польскага грамадства.

Дакумент сёння перадаюць на разгляд у парламент Польшчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі