ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 кастрычніка 2021
Мінск Малавоблачна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2021, 15:02

У Польшчы прайшлі дэманстрацыі супраць паправак у закон аб тэлерадыёвяшчанні

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Польшчы прайшлі дэманстрацыі супраць змянення закона аб тэлерадыёвяшчанні, у выніку якога можа спыніць вяшчанне тэлеканал TVN, паведамляе выданне RMF 24.

Дэманстрацыі пад лозунгам "Свабодныя СМІ, свабодныя людзі" прайшлі ў Кракаве, Познані, Гданьску, Быдгашчы, Шчэціне і дзясятках іншых польскіх гарадоў. У акцыях прынялі ўдзел журналісты, грамадскія дзеячы і лідары апазіцыйных партый, а таксама некаторыя арганізацыі, такія як Камітэт абароны дэмакратыі, Хельсінкскі фонд правоў чалавека і Таварыства журналістаў.

Самая буйная акцыя пратэсту была арганізавана перад Сеймам у Варшаве. Акрамя таго, актывісты падняліся на дах будынка Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту. Службы пачалі здымаць дэманстрантаў з даху. Пачаліся бойкі з паліцыяй.

Арганізатары акцый паведамілі, што дэманстрацыі прайшлі амаль у 100 гарадах Польшчы.

Згодна з праектам па ўнясенні паправак у закон аб вяшчанні, ліцэнзію на трансляцыю радыё- і тэлепраграм можа атрымаць арганізацыя, якая знаходзіцца ў дзяржаве - члене Еўрапейскай эканамічнай зоны, пры ўмове, што яна не залежыць ад замежнай асобы з-за меж ЕЭЗ. На думку многіх журналістаў, экспертаў і апазіцыйных палітыкаў, праект накіраваны на спыненне вяшчання тэлеканала TVN.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі