ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2022, 16:03

У Польшчы прагназуюць рост інфляцыі і эканамічны спад

Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя месяцы Польшча будзе перажываць далейшы рост цэн, эканоміка краіны будзе запавольвацца. Да такой высновы прыйшлі эксперты Польскага эканамічнага інстытута (PIE), паведамляе інфармацыйны партал польскага радыё RMF 24.

Паводле даных PIE, ВУП Польшчы ў 2022 годзе павялічыцца на 4,8 працэнта, у асноўным за кошт вытворчай дзейнасці і дадатковага попыту, што ствараецца бежанцамі. Аднак эканоміка будзе паступова запавольвацца. У 2023 годзе рост будзе вагацца ў межах 2,4 працэнта - 3,6 працэнта. Такая сітуацыя звязана з ростам цэн на сыравіну, дэфіцытам тавараў, аслабленнем экспарту і спадам прыватных інвестыцый.

Сярэдні ўзровень інфляцыі ў гэтым годзе складзе ў Польшчы 13,1 працэнта, пры гэтым пікавыя значэнні ў памеры 15,8 працэнта чакаюцца ў жніўні. У 2023 годзе інфляцыя знізіцца ў сярэднім да 8,6 працэнта. Паводле прагнозаў аналітыкаў, відавочнага зніжэння інфляцыі не адбудзецца да 2024 года.

На думку экспертаў, высокая інфляцыя будзе самай вялікай эканамічнай праблемай у бліжэйшыя два гады. Асноўнай крыніцай інфляцыі застаецца рост цэн на прадукты харчавання і энерганосьбіты.

Яшчэ адной праблемай для польскай эканомікі можа стаць няхватка рабочай сілы. Эксперты адзначаюць, што бежанцы з Украіны могуць толькі часткова кампенсаваць дэфіцыт на рынку працы, бо з Украіны прыязджаюць у асноўным жанчыны і дзеці да 18 гадоў. Некаторыя з іх знойдуць работу ў сферы гандлю і паслуг. Пры гэтым па-ранейшаму будзе адчувацца няхватка рабочых рук у большасці галін прамысловасці, будаўніцтва і транспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі