
Фота Unsplash
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы пастаянны гарнізон арміі ЗША пачаў дзейнічаць у Польшчы. Аб гэтым заявіў кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыуш Блашчак, паведамляе РІА Навіны.
Гарнізон будзе дзейнічаць у польскім горадзе Познань. У польскім абаронным ведамстве адзначылі, што падраздзяленне "будзе займацца інфраструктурнай падтрымкай войскаў ЗША, дыслацыраваных у Польшчы". Таксама ў задачы гарнізона будзе ўваходзіць кіраванне фарпостамі амерыканскіх войскаў у Польшчы.
Гэты гарнізон стане восьмым пастаянным гарнізонам амерыканскіх узброеных сіл на тэрыторыі Еўропы.-0-