Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лютага 2021, 14:40

У Польшчы чакаюць пік трэцяй хвалі COVID-19 вясной

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пік трэцяй хвалі COVID-19 у Польшчы чакаецца на мяжы сакавіка і красавіка, паведамляе Polskie Radio.

Як адзначыў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі, колькасць інфіцыраваных будзе залежаць ад распаўсюджвання новых штамаў каранавіруса і ад выканання абмежавальных мер.

Паводле прагнозаў, колькасць заражаных за суткі будзе дасягаць 12 тыс. чалавек.

Адам Недзельскі заклікаў жыхароў выконваць сацыяльную дыстанцыю і насіць маскі ў грамадскіх месцах. На гэты момант у Польшчы зроблена амаль 2,7 млн прышчэпак ад COVID-19, больш за 925 тыс. чалавек атрымалі абедзве дозы.

21 лютага Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што лабараторныя даследаванні пацвердзілі 7038 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, 94 чалавекі памерлі. 20 лютага было зарэгістравана 8510 новых выпадкаў інфіцыравання і 254 выпадкі смерці.

Паводле звестак амерыканскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса, усяго ў Польшчы зарэгістравана 1 638 767 выпадкаў заражэння каранавірусам, колькасць смяротных зыходаў - 42 171.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі