Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 сакавіка 2021, 13:50

У Польшчы больш за 25 тыс. новых выпадкаў COVID-19 за суткі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Польшчы за мінулыя суткі зафіксавана 25 052 новыя выпадкі заражэння каранавірусам, паведамляе тэлеканал TVN24.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя краіны, за суткі з-за каранавіруса памерлі 453 чалавекі. Колькасць новых пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 за мінулыя 24 гадзіны на 7 792 больш, чым тыдзень таму. 10 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведамляла аб 17 260 выпадках захворвання.

Раней Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў, што з 15 сакавіка на два тыдні ўводзіцца лакдаўн у Мазавецкім і Любушскім ваяводствах. Гэта вынік лавіннага росту захваральнасці на каранавірус у гэтых рэгіёнах у апошнія дні.

Адам Нядзельскі не выключае таксама вяртання агульнанацыянальных каранавірусных абмежаванняў у Польшчы ў бліжэйшы час. У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй міністр аховы здароўя заклікае палякаў заставацца дома.

Як паведамляе ТАСС, антырэкорд па колькасці захварэлых быў зафіксаваны ў Польшчы 7 лістапада мінулага года, калі стала вядома аб 27 875 новых інфіцыраваных за суткі. Пасля гэтага крывая захваральнасці пайшла ўніз і ў пачатку лютага рэдка ўзнімалася вышэй за паказчык 7 тыс. заражаных за 24 гадзіны. На працягу апошніх трох тыдняў распаўсюджванне каранавіруса зноў паскорылася, краіну ахапіла трэцяя хваля эпідэміі.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 у Польшчы перавышае 1,93 млн. Колькасць смяротных выпадкаў склала больш за 47,5 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі