
2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскі ўрад прыняў рашэнне адмяніць штодзённыя выплаты на харчаванне і пражыванне бежанцам. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка польскага МУС і адміністрацыі, прадстаўнік урада па справах бежанцаў Павел Шэфернакер, паведамляе выданне Rzeczpospolita.
Адзначаецца, што афіцыйна выплаты дапамог спыняцца з 1 ліпеня. Пры гэтым выплаты і далей будуць паступаць інвалідам, цяжарным і шматдзетным жанчынам.
Паводле слоў Паўла Шэфернакера, многія ўкраінскія бежанцы здольныя адаптавацца ў Польшчы і самастойна зарабляць грошы. Такое рашэнне ўлад будзе для іх своеасаблівым стымулам да гэтага.
Прафесар Пётр Длугаш з Педагагічнага ўніверсітэта ў Кракаве адзначыў, што рашэнне ўрада не павінна выклікаць ніякіх спрэчак. На яго думку, "гэта рашэнне ў нейкай меры паказвае, што падтрымка заканчваецца і час вяртацца ва Украіну".-0-