
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пекіне выяўлена 15 новых выпадкаў заражэння каранавірусам сярод асоб, якія прыбылі 24 студзеня на Алімпійскія гульні ў Пекіне, паведамляе афіцыйны сайт Алімпіяды-2022.
Учора ў Кітай прыбылі 246 чалавек, якія будуць задзейнічаны ў правядзенні Гульняў, сярод іх 23 спартсмены і афіцыйныя асобы. У выніку правядзення ПЛР-тэстаў у аэрапорце выяўлена 12 выпадкаў заражэння, усе - не ў прадстаўнікоў спартыўных дэлегацый. Яшчэ тры станоўчыя тэсты выяўлены сярод асоб, якія раней прыбылі на Алімпійскія гульні.
Удзельнікі Алімпіяды, у якіх быў знойдзены каранавірус, пасля 10 дзён каранціну змогуць вярнуцца ў раней забраніраваныя месцы пражывання. Для гэтага неабходна адсутнасць сімптомаў COVID-19 і наяўнасць адмоўных тэстаў на працягу трох дзён запар.
XXIV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага.-0-