Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 сакавіка 2021, 09:50

У Паўднёвай Карэі на два тыдні прадоўжаны строгі рэжым дыстанцыравання

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючыя ў Рэспубліцы Карэя меры сацыяльнага дыстанцыравання прадоўжаны яшчэ на два тыдні, паколькі ачагі выклікаемага каранавірусам захворвання перыядычна ўзнікаюць у розных рэгіёнах краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву, якую зрабіў прэм'ер-міністр краіны Чон Се Гюн на пасяджэнні Цэнтральнага штаба па барацьбе са стыхійнымі бедствамі, надзвычайнымі сітуацыямі і катастрофамі.

Паводле яго слоў, на тэрыторыі сталічнага рэгіёна, які ўключае гарады Сеул і Інчхон, а таксама правінцыю Кенгіда, захаваецца другі ўзровень сацыяльнага дыстанцыравання, а ў астатніх рэгіёнах - узровень 1,5. Прадаўжае дзейнічаць забарона на сходы з удзелам больш за чатыры чалавекі і абмежаванні на работу прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

Абмежаванні прадоўжаны на фоне росту колькасці новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Паводле даных упраўлення па кантролі і прафілактыцы захворванняў, за суткі ў краіне зарэгістравана 488 новых выпадкаў COVID-19. Гэты паказчык з'яўляецца самым высокім за апошнія тры тыдні, з 19 лютага, калі было пацверджана 561 заражэнне. Паказчык вышэйшы за 400 трымаецца чацвёрты дзень запар.

Агульная колькасць захварэлых з пачатку пандэміі склала 94 686. У выніку ўскладненняў, выкліканых COVID-19, за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек, агульная колькасць смярцей склала 1662. Выпісаны са стацыянараў пасля заканчэння лячэння і вызвалены ад рэжыму каранціну 1068 чалавек, агульная колькасць выздаравеўшых дасягнула 85 743.

Пры гэтым набірае абароты кампанія па вакцынацыі ад каранавіруса, якая стартавала 26 лютага. Па стане на раніцу 12 сакавіка прышчэпкі зроблены 546 тыс. чалавек (амаль 1 працэнт насельніцтва краіны). Па выніках дадатковых даследаванняў дазволена выкарыстанне вакцыны брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca для людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэйшым. Таксама для вакцынацыі выкарыстоўваецца прэпарат амерыканскай кампаніі Pfizer.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі