Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2021, 14:05

У парламент Кыргызстана ўвойдуць шэсць партый

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэсць партый увойдуць у склад парламента Кыргызскай Рэспублікі па выніках выбараў у Жагорку Кенеш (Вярхоўны савет), якія адбыліся 28 лістапада. Аб гэтым паведамляецца на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Кыргызскай Рэспублікі пасля завяршэння апрацоўкі 100 працэнтаў падагульняючых пратаколаў.

Паводле даных ЦВК, бар'ер 5 працэнтаў пераадолелі тры праўладныя партыі - "Ата-Журт Кыргызстан" ("Айчына Кыргызстан"), "Ішэнім" ("Давер"), "Ынтымак" ("Гармонія"), апазіцыйная "Бутун Кыргызстан" ("Адзіны Кыргызстан"), а таксама цэнтрысцкія "Ыйман Нуру" ("Святло веры") і "Альянс".

Як паведамляе ТАСС, выбары ў Жагорку Кенеш сёмага склікання Кыргызстана адбыліся па змешанай сістэме - 54 дэпутаты выбіраліся па партыйных спісах, 36 - у аднамандатных акругах. Увогуле на 90 месцаў у кыргызскім парламенце прэтэндавалі 1,3 тыс. чалавек. Яўка склала каля 35 працэнтаў (з 3,7 млн выбаршчыкаў).

Папярэднія парламенцкія выбары восенню 2020 года былі прызнаны ЦВК несапраўднымі ў сувязі са шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства. Падвядзенне іх вынікаў скончылася масавымі дэманстрацыямі і зменай у краіне прэзідэнта і ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі