14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узрыў прагрымеў 13 мая на рынку ў горадзе Квета на захадзе Пакістана, паведамляюць РІА-Навіны са спасылкай на мясцовую газету Dawn.
Ахвярамі сталі чатыры паліцэйскія. Яшчэ дзевяць чалавек - двое паліцэйскіх і сем грамадзянскіх асоб - пацярпелі, іх даставілі ў бальніцы.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі службаў бяспекі. Прычына ўзрыву пакуль не ўстаноўлена.-0-