Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 кастрычніка 2019, 09:45

У Пакістане колькасць загінулых пры пажары ў поездзе дасягнула 62 чалавек

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку пажару ў поездзе на паўночным усходзе Пакістана загінулі 62 чалавекі, 30 пацярпелі. Аб гэтым паведамляе тэлеканал Geo TV са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка кампаніі Pakistan Railways.

Раней паведамлялася пра 25 загінулых. Міністр чыгунак Пакістана Шэйх Рашыд заявіў, што большасць людзей загінула пры спробе саскочыць з поезда, які гарэў.

Поезд рухаўся з горада Карачы ў Равалпіндзі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай індыдэнту стаў узрыў газавага балона, які выкарыстоўваўся пры прыгатаванні ежы. У выніку ўзрыву знішчаны тры вагоны поезда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі