Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 снежня 2019, 10:26

У Новай Зеландыі адбылося землетрасенне магнітудай 5,3

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ля ўзбярэжжа Паўночнага вострава (Новая Зеландыя) адбылося землетрасенне магнітудай 5,3. Аб гэтым паведамляе новазеландская медыякампанія Stuff.

Паводле даных кампаніі GeoNet, якая аналізуе інфармацыю аб геалагічнай небяспецы для Новай Зеландыі, землетрасенне адбылося за 20 км на поўдзень ад горада Гісбарн. Ачаг залягаў на глыбіні 29 км. Штуршкі адчуваліся таксама ў Вайраа і Факатане.

Пагроза цунамі не аб'яўлялася. Інфармацыя аб пацярпелых і разбурэннях пакуль не паступала.

Як адзначаюць у GeoNet, землетрасенне не звязана з вывяржэннем вулкана на Уайт-Айлендзе. Як паведамлялася раней, на новазеландскім востраве Уайт-Айленд, размешчаным у заліве Пленці, 9 снежня абдылося вывяржэнне вулкана. У выніку пяць чалавек загінулі, восем прапалі без вестак, 31 пацярпелы шпіталізаваны. Сярод загінулых і параненых - турысты з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Кітая, Малайзіі і ЗША. Па факце гібелі і раненняў пачата крымінальнае расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі