Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2021, 12:01

У Нью-Дэлі ў час пратэстаў пацярпелі 86 паліцэйскіх

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нью-Дэлі ў час пратэстаў фермераў пацярпелі 86 супрацоўнікаў паліцыі, паведамляе тэлеканал NDTV.

Паводле даных паліцыі, было разбіта 8 аўтобусаў і 17 прыватных аўтамабіляў. Узбуджана 22 справы аб беспарадках і вандалізме. Ёсць пацярпелыя сярод фермераў, але іх колькасць пакуль не ўдакладняецца.

Як паведамлялася, некалькі тысяч фермераў прыехалі ў Нью-Дэлі на трактарах, матацыклах, конях для ўдзелу ва ўзгодненай дэманстрацыі. Яны планавалі заявіць аб незадаволенасці палітыкай, якую праводзіць прэм'ер Нарэндра Модзі. У прыватнасці, аграрыі незадаволены прынятымі ўрадам законамі, якія закранаюць сельскагаспадарчую галіну.

Група пратэстуючых на трактарах накіравалася ў цэнтр Нью-Дэлі, яны дайшлі да Чырвонага форта, прарвалі барыкады і ўвайшлі ў яго. Паліцыя прымяніла дубінкі, каб вывесці мітынгуючых з форта. Беспарадкі прайшлі ў шасці раёнах сталіцы Індыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі