Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 ліпеня 2021, 10:59

У Ніжнім Ноўгарадзе з-за выбуху газу ў жылым доме пацярпелі 3 чалавекі

2 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Выбух газу адбыўся ў жылым доме ў Ніжнім Ноўгарадзе. Ёсць пацярпелыя, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу МНС Расіі.

Сёння каля 7.00 паступіла паведамленне аб выбуху газу ў трохпавярховым жылым доме на вул. Светлаярскай у Ніжнім Ноўгарадзе. Адкрытага гарэння пасля выбуху не было. Разбураны міжпавярховыя перакрыцці і перагародкі, выбіта шкло.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі тры чалавекі, яны шпіталізаваны. Таксама эвакуіраваны 28 жыльцоў дома.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі