Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 верасня 2019, 10:46

У Нігерыі цэментавоз урэзаўся ў мікрааўтобус: загінулі 11 чалавек

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 11 чалавек загінулі ў выніку аварыі з удзелам цэментавоза, мікрааўтобуса і матацыкла ў штаце Насарава ў цэнтральнай частцы Нігерыі. Аб гэтым паведамляе нігерыйская газета The Nation.

Аварыя здарылася 9 верасня на трасе Лафія - Акванга ў раёне гары Эндэху. Удакладняецца, што цэментавоз па нявысветленых пакуль прычынах урэзаўся ў мікрааўтобус, а затым сутыкнуўся з матацыклам. У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі Федэральная служба бяспекі дарожнага руху (FRSC), паліцыя і відавочцы здарэння. Агенцтва Сіньхуа паведамляе, што чацвёра пацярпелых у ДТЗ былі шпіталізаваны.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Сіньхуа адзначае, што частыя дарожныя здарэнні ў Нігерыі выкліканы дрэнным станам дарог, іх загружанасцю і неасцярожнасцю вадзіцеляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі