Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 чэрвеня 2019, 18:09

У Нігерыі адбыўся трайны тэракт, загінулі 30 чалавек

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку трайной тэрарыстычнай атакі на паўночным усходзе Нігерыі загінулі не менш як 30 чалавек, яшчэ 40 атрымалі раненні, інфармуе ВВС.

Сведкі паведамілі, што тры смяротнікі - дзве жанчыны і адзін мужчына - узарвалі сябе ў адным са спартыўных цэнтраў у вёсцы Кондуга (штат Борна), дзе мясцовыя футбольныя фанаты сабраліся глядзець матч. Узрыўное ўстройства яшчэ адной смяротніцы не спрацавала, яна была затрымана.

Як удакладнілі ў Дзяржаўным агенцтве па надзвычайных сітуацыях Нігерыі, вялікая колькасць загінулых была звязана з тым, што супрацоўнікі аварыйна-выратавальных службаў не змаглі хутка дабрацца на месца тэракта. Акрамя таго, паблізу вёскі, дзе здарыўся інцыдэнт, няма медыцынскіх устаноў, здольных справіцца з такой надзвычайнай сітуацыяй.

Вядзецца расследаванне. У нападзенні падазраецца ваяўнічая ісламісцкая групоўка "Бока Харам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі