ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 23 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лютага 2020, 18:20

У Нідэрландах выявілі яшчэ адну пасылку з бомбай

Фота De Telegraaf
Фота De Telegraaf

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасылка з узрыўчаткай выяўлена сёння ў нідэрландскім горадзе Лёсдэн (правінцыя Утрэхт), паведамляе газета De Telegraaf.

Пасылка была адпраўлена ў кампанію Unisys Payment Services. Сапёрам удалося абясшкодзіць бомбу, ніхто не пацярпеў.

Напярэдадні, 12 лютага, у Нідэрландах узарваліся дзве пасылкі з бомбамі. Інцыдэнты здарыліся ў Амстэрдаме і Керкрадэ. Паводле даных паліцыі, адпраўшчык патрабаваў прадаставіць яму пэўную суму ў біткойнах.

Ці мае пасылка ў Лёсдэне адносіны да інцыдэнтаў у Амстэрдаме і Керкрадэ, пакуль невядома.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі