ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 25 мая 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 красавіка 2020, 18:58

У Нідэрландах 107-гадовая пацыентка вылечылася ад каранавіруса

Карнэлія Рас. Фота Gemeente Goeree-Overflakkee
Карнэлія Рас. Фота Gemeente Goeree-Overflakkee

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхарка Нідэрландаў Карнэлія Рас ва ўзросце 107 гадоў вылечылася ад каранавіруснай інфекцыі і стала найстарэйшым чалавекам у свеце, які вылечыўся ад гэтага захворвання, паведамляе Reuters.

Хутчэй за ўсё, жанчына заразілася ў сакавіку ў час царкоўнай службы, якую наведала з іншымі жыхарамі дома састарэлых на востраве Гурэ-Оверфлаке на паўднёвым захадзе краіны. У далейшым у яе і яшчэ 40 чалавек быў дыягнаставаны COVID-19. Дванаццаць з іх памерлі, а Карнэлія Рас змагла перамагчы хваробу. Пацыентка 6 красавіка была выпісана з бальніцы.

Як паведамляе ТАСС, на 9 красавіка ў Нідэрландах зафіксавана больш за 21 тыс. выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, памерлі больш за 2,3 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі