ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 чэрвеня 2021, 17:00

У наваколлі Іерусаліма бушуюць лясныя пажары, ідзе эвакуацыя людзей

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу некалькі вялікіх лясных пажараў успыхнулі ў наваколлі Іерусаліма, паведамляе ізраільскі "9 канал".

З агнём змагаюцца 28 пажарных брыгад і чатыры самалёты. Тым не менш кантроль над пажарамі пакуль узяць не ўдалося. Полымя актыўна набліжаецца да жылых паселішчаў, вядзецца эвакуацыя людзей.

Паліцыя перакрыла некалькі дарог, што праходзяць у непасрэднай блізкасці ад пажараў. Таксама прыпынены рух паяздоў на чыгунцы паміж станцыямі "Аэрапорт Бен-Гурыён" і "Іцхак Навон" у Іерусаліме.

Прычыны пажараў не паведамляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі