Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 чэрвеня 2020, 19:59

У Нарыльску з-за разліву нафтапрадуктаў аб'яўлена надзвычайная сітуацыя

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 3 чэрвеня адобрыў увядзенне рэжыму надзвычайнай сітуацыі федэральнага ўзроўню з-за разліву нафтапрадуктаў у Нарыльску, паведамляе ТАСС.

ЧП здарылася на тэрыторыі ЦЭЦ-3 Нарыльска-Таймырскай энергетычнай кампаніі 29 мая, калі легкавы аўтамабіль урэзаўся з рэзервуар з палівам на ЦЭЦ у Нарыльску. Адбылася разгерметызацыя рэзервуара і пачаўся пажар. Пацярпелых і загінулых не было. Узгаранне ліквідавалі ў той жа дзень. Аднак, паводле даных СК, разлілося каля 20 тыс.т паліва на плошчы амаль 350 кв.м. Вядома таксама, што дызельнае паліва з месца разліву трапіла ў вадаёмы, у прыватнасці ў раку Далдыкан.

Як адзначыў кіраўнік МНС Яўген Зінічаў 3 чэрвеня на нарадзе па ліквідацыі разліву дызельнага паліва ў Краснаярскім краі, увядзенне рэжыму ЧП дасць магчымасць прыцягваць да ліквідацыі наступстваў разліву паліва сілы і сродкі федэральных органаў улады. Міністр растлумачыў таксама, што прычынай разгерметызацыі рэзервуара для захоўвання дызельнага паліва стала прасяданне паляў фундамента.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі